#Птушачка заставалася дома) і, што ж вы думаеце,
ВЫПУСЦІЛА НОВЫ АЛЬБОМ😎😜✌🏻👍🏻
Пашана людзям працы!
Слухайце на здароўе. птушачка - жыццё пад сярпом (2021)
у выдуманым каледжы, у якім я навучаюся, па прадмеце “няскончаныя справы, што носіш у заплечніку розуму” выкладчыца дала мне заданне дачытаць Каласы. “блін, але я тры старонкі чытаю гадзіну, бо хочацца зразумець сэнс кожнага слова, а шмат слоў ужо даўно забытыя,” - пачала скардзіцца і нешта яшчэ кінула пра адсутнасць часу я. а яна кажа “мабыць, табе гэта сапраўды не трэба і нічога з гэтага не атрымаецца. не хочаш - не чытай, ёсць шмат іншых цікавых спраў” (а яна тая яшчэ псіхалагіня).
“ну не,” - сказала я сабе, і села хутчэй за кнігу. цыклічнасць гісторыі і праблемаў, з якімі сутыкаўся і сутыкаецца наш народ, не давалі спакою. у творы я пачала шукаць сябе і краіну. у пошуках я пабачыла дзяўчынку, якая раней баялася чуць і выказваць свае думкі, і краіну, якая ўвесь час змагаецца за права на існаванне і жыццё.
песні на вершы дарагой сэрцайку zirnichka.
за маральную падтрымку дзякую Кэрна :)
у альбоме выкарыстоўваюцца матэрыялы з электроннай бібліятэкі Беларуская Палічка - "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча і фрагмент з песні "Да дай Божэ цёпла лето" палескага гурта "Вытокі"(в.Дзятлавічы).
свабоду Ксюшы, студэнтам і ўсім палітзняволеным!